28 красавіка 2018 г. у магілёўскай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася прэзентацыя чарговага, шостага, літаратурнага зборніка "Святло "Святліцы".
Гэты зборнік штогод выпускае магілеўскі літаратурны клуб "Святліца", якім кіруе пісьменніца Тамара Аўсяннікава.
Ва ўтульнай бібліятэчнай залі маладыя аўтары чыталі свае творы. Пісьменнікі Эдуард Мядзведскіі Мікола Яцкоў выказалі свае думкі і меркаванні. А Тамара Аўсяннікава са сваімі памочніцамі Крысцінай Башарымавай і Лізаветай Дзеручэнка прыгожа знітавалі гэтую цікавую сустрэчу.
Мікола Яцкоў