Государственное учреждение
дополнительного образования
 
Центр творчества детей и молодежи 
 
"АГАТ" г.Могилёва
 
 
 

Версия для слабовидящих

Наши контакты:
г. Могилев, ул. Большая Машековская, д. 9 б
т. +375 222738299, +375 2227 31132
  • s1
  • s2
  • s3
  • s4
  • s5
  • s6
  • s7
  • s8

 

Напярэдадні Міжнароднага дня паэзіі літаратурны клуб «Святліца» ДУДА “ЦТДМ “Агат” г. Магілёва” правёў імпрэзу,  удзел ў якой прымалі знакамітыя беларускія паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін. Дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна гасцінна расчыніла дзверы для ўсіх аматараў паэзіі. Тут прысутнічалі і школьнікі горада Магілёва і сябры ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны”.

Міжнародны дзень паэзіі адзначаецца 21 сакавіка.Ён заснаваны ў 1999 годзе на 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА,якая праходзіла ў Парыжы. У рашэнні канферэнцыі гаворыцца, што паэзія здольна даць адказы на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць увагу грамадскасці да паэзіі. Асноўная мэта Міжнароднага дня паэзіі падтрымаць мовы, якія аказаліся на мяжы знікнення.

Дзень нараджэння літаратурнага клуба «Святліца» таксама 21 сакавіка. І, відавочна, не выпадкова, бо навучэнцы школ, ліцэяў, студэнты знайшлі для сябе месца, дзе можна развіваць свае здольнасці, дзяліцца творчымі набыткамі і мець паразуменне. Вось як выказалася КрысцінаБашарымава, студэнтка МДУ імя Куляшова: Святліца” — гэта асобная Планета. Гэта сад, дзе растуць кветкі, а Тамара Пятроўна — садоўнік, які кожны дзень палівае гэтыя кветкі, вырывае пустазелле, абразае засохлыя лісты, — стварае умовы для іх росту.”

Вядоўца імпрэзы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўнік літаратурнага клуба “Святліца” Тамара Аўсяннікава адкрыла паэтычную сустрэчу вершам Ніла Гілевіча“Санет” (Паэт крыху вар’ят – абавязкова…) і вершам Яўгеніі Янішчыц “Падставіць голасу лісток”, распавяла аб гісторыі стварэння Міжнароднага дня паэзіі і клуба “Святліца”, прадставіла гасцей і перадала слова галоўнаму рэдактару часопіса “Верасень” Эдуарду Акуліну, які прэзентаваў сямнаццаты нумар (цікавае супадзенне, 17-ы нумар 2017 года презентаваўся 17 сакавіка). Эдуард Акулін адзначыў, што часопіс заснаваны па ініцыятыве ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” з мэтаю падтрымаць маладых літаратараў, што нумар адкрываюць маладыя паэты клуба “Святліца”, што ў нумары прадстаўлены і вершы кіраўніка клуба.

Затым выступілі аўтары часопіса Лізавета Дзеручэнка, Крысціна Башарымава, Алена Быкава, Тамара Аўсяннікава. Алена Быкава выказала падзяку галоўнаму рэдактару Эдуарду Акуліну за магчымасць быць надрукаванай у цудоўна аформленым часопісе, які не толькі чытаць, але і ў рукі ўзяць прыемна.

Сябра літаратурнага клуба Мілада Паўлава, вучаніца 6 класа, захапіла ўсіх прыстуных пранікнёным выкананнем верша Яўгеніі Янішчыц “Непрыручаная птушка”.Вучаніца сярэдняй школы № 45 Аліна Трутнева, госця імпрэзы, прачытала верш Зінаіды Гіппіус “И звери…”, з якім яна ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе “Жывая класіка”.

У другой частцы імпрэзы прысутныя пазнаёміліся з творчасцю Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. Паэты выказалі павагу і сваё захапленне таленавітымі творцамі Магілёўшчыны. Разам з прысутнымі яны ўспомнілі Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна, Міхася Стральцова, Сцяпана Гаўрусёва, Анатоля Сербантовіча, Алеся Пісьмянкова і іншых.

 Леанід Дранько-Майсюк расказваў цікавыя гісторыі з свайго жыцця, чытаў вершы, а таксама прадставіў сваю кнігу пра маладыя гады Максіма Танка «Натуральны, як лінія небасхілу».

         Эдуард Акулін выканаў некалькі песень, а знакамітую –  “Белае паліто” спявала уся зала разам з аўтарам.

Імпрэза завяршылася фотасесіяй і атрыманнем аўтографаў. Але прысутныя яшчэ доўгі час абменьваліся ўражаннямі і словамі падзякі, бо менавіта такія сустрэчы садзейнічаюць развіццю паэзіі, вяртанню  яе да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў.

А я задумалася над словамі Рыгора Барадуліна “Паэзія — хвароба ўсіх вякоў”. Сапраўды ёю хварэюць многія. І згаджаюся на такую хваробу, няхай толькі іншыя да нас не прыстаюць.

Лізавета ПРАЯВЕНКА,

сябра літаратурнага клуба “Святліца”

uegj.jpg

sm.jpg pb 

roo new год-качества

80let.jpg

 _молодежь.бел.jpg

kachusl.jpg

sniaga

карта обрсети

баннер картинка

Banner CUR

molodezhprotiv

corruption.jpg

 prydnyaproue

logo new 2

служба занятости

bannerkdn

облгаз

изображение viber 2023-02-06 15-17-30-205

football all

Scan20230418194242socsorobl22

telegram