«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…» I неад’емная яе частка – родная мова. Яна не проста сродак зносін, у мове адлюстроўваецца ўвесь духоўны досвед многіх пакаленняў, светапогляд народа.
Беларуская мова – мова Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, златавуста Кірылы Тураўскага, а таксама Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча…
Кожны з нас павінен шанаваць беларускую мову, зрабіць усё для таго, каб было запатрабавана роднае слова і ў іншых з’явілася жаданне выкарыстоўваць яе ў гутарцы, кожны па крупінцы павінен нешта зрабіць для сваёй мовы…
Педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат” горада Магілёва актыўна выкарыстоўваюць на сваіх занятках беларускую мову, не забываюць пра кльтуру і традыцыі.
Так, напрыклад, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Кужалёк» праз танец паказвае ўсю прыгажосць і каларыт беларускай культуры.
Кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Отражение" Маргарыта Валер'еўна пастаянна праводзіць майстар-класы ў беларускім стылі, вучыць вырабляць ўпрыгожванні і сувеніры ў традыцыйных народных тэхнiках.
Вяртанне цікавасці грамадства да мовы і традыцый — тэма, актуальная ва ўсім свеце. Калі ж гаварыць пра захаванне цікавасці да беларускай мовы, то тут роля і адказнасць кожнага з нас павялічваецца стакроць. Бо гэта яшчэ і тэма захавання роднай мовы (у 2009 г. ЮНЕСКА абвясціла беларускую мову сярод знікаючых). Гэта мы, сучаснікі, адказныя сёння за тое, каб зберагчы і перадаць роднае слова нашым дзецям. Таму цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Агат” горада Магілёва не дазваляе сваім навучэнцам забывать родную мову.
Шануйце роднае слова, бо яно з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Калі жыве родная мова — жыве Беларусь!